Logo Polskiego Radia
Print

Каўкаскія нявольнікі зь Беларусі

PR dla Zagranicy
Natalia Szymkowiak 27.06.2014 14:33
Маладым людзям сказалі, што іх купілі, і што цяпер яны павінны аддаць грошы.

Двое беларусаў былі вызвалены зь нявольніцтва ў Дагестане. Аб гэтым паведамляецца на сайце атрада “Анёл” у сацыяльнай сетцы “Вконтакте”.

Разам зь беларусамі 1987 і 1995 году нараджэньня быў вызвалены грамадзянін Расеі 1990 году нараджэньня. Акцыя была магчымая дзякуючы працы актывістаў дагестанскага аддзелу руху “Альтэрнатыва”. Паводле зьвестак выратавальнага атрада, маладыя людзі паехалі ў Маскву шукаць працу. Там да іх падыйшоў чалавек, які запрапанаваў падрабіць, пачаставаў чаем, а праз 20 гадзін яны прачнуліся ў багажніку аўтобуса, пасьля – завод у Дагестане, дзе ім сказалі, што іх купілі, і што цяпер яны павінны аддаць грошы.

Дзякуючы сумеснай працы выратавальнікаў у Дагестане і Беларусі ўдалося хутка выявіць асобу аднаго з былых нявольнікаў. Аказываецца, што малады чалавек прызнаны прапалым бязь вестак, а сваякі даўно яго шукаюць.

Паводле БелаПАН/нг

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт