Logo Polskiego Radia
Print

У Эквадор бяз візаў

PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska 22.06.2014 11:29
Беларусь і Эквадор падпісалі пагадненьне аб бязвізавых паездках грамадзян.
pl.wikipedia.orgpl.wikipedia.org

Пагадненьне падпісаў міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей, які 20—21 чэрвеня наведаў Рэспубліку Эквадор з афіцыйным візытам.

Міністра замежных справаў Беларусі суправаджалі прадстаўнікі беларускіх прадпрыемстваў: МАЗ, "Беларуснафта", "Белзамежбуд".

Падчас знаходжаньня беларускай дэлегацыі ў Эквадоры быў падпісаны мэмарандум аб супрацоўніцтве ў сфэры сельскай гаспадаркі, жывёлагадоўлі, аквакультуры і рыбалоўства. Былі таксама абмеркаваныя магчымыя варыянты супрацоўніцтва эквадорскіх і беларускіх адукацыйных установаў. Эквадорскі бок выказаў асаблівую зацікаўленасьць у разьвіцьці ўзаемадзеяньня зь беларускім Паркам высокіх тэхналогій, паведамляе МЗС.

Нядаўна ў Эквадоры было адкрыта пасольства Беларусі. Пасольства Эквадора ў Беларусі будзе адчынена ў хуткім часе.

яс/БелаПАН

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт