Logo Polskiego Radia
Print

Хутка запасайцеся кедамі й абцасамі

PR dla Zagranicy
Natalia Szymkowiak 19.06.2014 13:35
Пад забарону можа трапіць абутак з плоскай падэшвай – кеды і балеткі, а таксама абутак з высокім абцасам.

/

У Мытным Зьвязе хочуць забараніць папулярныя кеды, балеткі і абцасы-шпількі. Дэпутат ніжняй палаты парлямэнта Расеі Алег Міхееў накіраваў зварот на імя кіраўніка Эўразійскай эканамічнай камісіі, у якім патрабуе ўвесьці новыя артапэдычныя патрабаваньні да абутку.

Між іншым, пад забарону патрапіў бы абутак з плоскай падэшвай – кеды і балеткі, а таксама абутак з высокім абцасам. Гэта той абутак, які прыводзіць да парушэньняў будовы ступні.

Паводле словаў Міхеева, ужо каля 40% дарослага насельніцтва пакутуе ад плоскаступнёвасьці. У выніку сёлета трэба было ўпершыню браць у армію прызыўнікоў з плоскаступнёвасьцю.

Нагадаем, у лютым на тэрыторыі Мытнага зьвязу была ўведзена забарона на вытворчасьць, увоз і продаж трусоў з карункі.

Хартыя’97/нг

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт