Logo Polskiego Radia
Print

Нацбанк Беларусі зацьвердзіў тэрміны пераходу на чыпавыя карты

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 14.06.2014 10:36
Беларускія банкі пачнуць выпускаць іх з 1 ліпеня 2015 году.
foto: wikipediafoto: wikipedia

foto:
foto: wikipedia

Нацыянальны банк Беларусі зацьвердзіў тэрміны пераходу на мікрапрацэсарныя карткі. Гэта прадугледжана пастановай праўленьня галоўнага банка краіны № 343 ад 26 траўня „Аб пытаньнях бясьпекі абарачэньня банкаўскіх плацежных картак і функцыянаваньня аб'ектаў праграмна-тэхнічнай інфраструктуры”.

Згодна з дакумэнтам, беларускія банкі з 1 ліпеня 2015 году пачнуць выпускаць у абарачэньне банкаўскія плацежныя карткі плацежнай сыстэмы „Белкарт”, якія выкарыстоўваюцца на тэрыторыі Беларусі й за яе межамі, а таксама банкаўскія плацежныя карткі міжнародных плацежных сыстэм „Visa” і „MasterCard” з магнітнай паласой і мікрапрацэсарам або мікрапрацэсарам (EMV).

З названай даты прыём такіх чыпавых карт павінен быць забясьпечаны ва ўсіх плацежных тэрміналах, што зноў ўстанаўліваюцца, у арганізацыях гандлю й сэрвісу.

З 1 студзеня 2017 году патрабаванне будзе распаўсюджвацца й на карткі плацежнай сыстэмы „Белкарт”, якія выкарыстоўваюцца толькі ўнутры краіны. З 1 студзеня 2017 году чыпавыя карты павінны прымаць ва ўсіх плацежных тэрміналах у арганізацыях гандлю й сэрвісу й банкаматах.

З 1 студзеня 2022 году не дапускаецца выкарыстаньне на тэрыторыі Беларусі банкаўскіх плацежных картак безь мікрапрацэсара стандарту EMV, эмітаваных банкамі краіны.

БелаПАН/nn.by/аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт