Найлепшыя кампаніі Беларусі
PR dla Zagranicy
Jury Lichtarowicz
03.06.2014 08:30
Летась найбольшы прыбытак атрымалі нафтавікі з Нафтану і Мозыру.
foto: by.wikipedia.org
На трэцяе месца выйшаў Беларуськалій.
Нафтан і Мазырскі нафтаперапрацоўчы завод выручылі ў 2013ьв годзе па 36,466 і 28,14 трыльёнаў беларускіх рублёў.
Беларуськалій зарабіў 14,756 трыльёнаў беларускіх рублёў. Пра гэта паведаміла Міністэрства фінансаў у справаздачы аб дзейнасці беларускіх акцыянэрных таварыстваў за 2013 год.
У дзясятку найлепшых увайшлі такія кампаніі як БМЗ, МАЗ, Банк разьвіцьця Рэспублікі Беларусь ды Гродна Азот.
Па паказчыку чыстага прыбытку ў лідарах Банк разьвіцьця Беларусі, на другім месцы Мазырскі НПЗ, а на трэцім Беларуськалій.
Паводле БелТА