БКК заключыла кантракт з Індыяй на пастаўку 500 тыс. т калійных угнаеньняў
PR dla Zagranicy
Valery Sauko
22.05.2014 17:11
Згодна з падпісаным кантрактам, на індыйскі рынак будзе пастаўлена 500 тыс. т калійных угнаенняў па цане $322 за тону.
БКК заключыла кантракт з Індыяй на пастаўку 500 тыс. т калійных угнаеньняў у 2014 годзе. Пра гэта паведаміў сёньня журналістам генэральны дырэктар ААТ «Беларуськалій» Валерый Кірыенка.
«У гэтым годзе мы адгрузілі па старым кантракце 116 тыс. т угнаеньняў. Цяпер БКК падпісала новы кантракт, у тым ліку на пастаўку грануляванай прадукцыі», - адзначыў гендырэктар. Паводле яго інфармацыі, згодна з падпісаным кантрактам, на індыйскі рынак будзе пастаўлена 500 тыс. т калійных угнаеньняў па цане $322 за тону.
nn.by/белта/вс