„Сбербанк” дасьць НПЗ „Нафтан” 2 млрд. эўра крэдыту
PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna
22.05.2014 10:45
Паводле першага віцэ-прэм'ера Беларусі Сямашкі, пагадненьне плянуюць падпісаць у пятніцу.
Расейскі Ашчадны банк плянуе даць беларускаму НПЗ „Нафтан” крэдыт у памеры 2 мільярдаў эўра на арганізацыю новай вытворчасьці, паведаміў першы віцэ-прэм'ер Беларусі Ўладзімір Сямашка.
„Нафтан” і Ашчадбанк Расеі ў пятніцу падпішуць мэмарандум аб прадастаўленьні 2 мільярдаў эўра на стварэньне новай вытворчасьці на НПЗ”, - сказаў Сямашка, выступаючы на прамысловым форуме ў Менску.
Ён растлумачыў, што на „Нафтане” за кошт крэдытных сродкаў плянуецца арганізаваць новую вытворчасьць тэрэфталевай кіслаты, якая прымяняецца ў хімічнай прамысловасьці.
Паводле віцэ-прэм'ера, мэханізм і канкрэтныя ўмовы ўгоды паміж Ашчадбанкам і „Нафтанам” будуць абмяркоўвацца пазьней.
ria.ru/аз