Беларусь гатова падпісаць Дамову аб ЭАЭС 29 траўня
PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna
21.05.2014 10:25
Пра гэта сёньня заявіў першы віцэ-прэм'ер Беларусі Ўладзімір Сямашка.
ByMedia.net
Беларусь гатова падпісаць дамову аб Эўразійскім эканамічным саюзе 29 траўня, заявіў сёньня ў час Беларускага прамысловага форуму першы віцэ-прэм'ер Беларусі Ўладзімір Сямашка.
„Праект Дамовы прайшоў усе ўзгадненьні й чакаецца яго падпісаньне 29 траўня кіраўнікамі дзяржаў, Сёньня ва ўрадзе мы яшчэ раз абмеркавалі гэты дакумэнт і знайшлі рашэньні па ўсіх пытаньнях. Беларускі бок прынцыпова гатовы да падпісаньня дамовы”, - сказаў віцэ-прэм'ер Беларусі.
Паводле Сямашкі, Беларусь працягвае зыходзячы з таго, што ў рамках саюза не павінна быць ніякіх выключэньняў і абмежаваньняў.
„Рэспубліка Беларусь зыходзіць з таго, што Эўразійскі эканамічны саюз павінен грунтавацца на поўнамаштабным мытным саюзе безь якіх-небудзь выключэньняў і перашкод эканамічнага характару”, - падкрэсьліў першы віцэ-прэм'ер.
БелаПАН/nn.by/аз