Валера Каліноўскага са здымачнай групай адпусьцілі без складаньня пратаколаў
PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna
10.05.2014 09:00
Журналістаў затрымалі трансляцыі з фан-зоны каля „Менск-Арэны”.
Здымачную групу „Радыё Свабода” супрацоўнікі міліцыі пратрымалі каля дзьвюх гадзін і адпусьцілі, не складаўшы пратаколаў. Прэс- сакратар БАЖ Барыс Гарэцкі камэнтуючы затрыманьне журналістаў падкрэсьліў, што ў здымачнай групы была неабходная акрэдытацыя.
„Мы праінфармуем усіх міжнародых партнэраў, бо гэта першы выпадак, калі затрымліваюць журналістаў замежных сродкаў масавай інфармацыі з акрэдытацыяй”, - заявіў Барыс Гарэцкі.
Карэспандэнта „Радыё Свабода” Валера Каліноўскага, акрэдытаванага пры Міністэрстве замежных спраў са здымачнай групай затрымалі каля „Менск-Арэны”, дзе яны вялі трансляцыю з фан-зоны.
racyja.com/аз