Logo Polskiego Radia
Print

Ці Менгарвыканкам згодзіцца на Шэсьце незалежнасьці?

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 26.04.2014 11:00
Шэсьце, гэта адказ на заклік Аляксандра Лукашэнкі, кажуць апазыцыянэры.

/

25 красавіка ў Менгарвыканкам пададзена заяўка на правядзеньне 14 траўня ў Менску Шэсьця незалежнасьці. Аб гэтым паведаміў адзін з заяўнікаў акцыі, намесьнік старшыні руху „За Свабоду” Юрый Губарэвіч.

Акрамя Губарэвіча, заяўнікамі Шэсьця незалежнасьці зьяўляюцца Алесь Лагвінец, Сяргей Вазьняк, Ігар Лялькоў і Дзьяніс Садоўскі.

Яны просяць гарадзкія ўлады дазволіць правядзеньне шэсьця ад пляцоўкі каля Нацыянальнай бібліятэкі да плошчы Незалежнасьці па праезнай частцы праспэкта, а таксама мітынгу на плошчы Незалежнасьці. Ініцыятарам Шэсьця незалежнасьці выступіў рух „За Свабоду”.

Ідэя правесьці такую акцыю нарадзілася пасьля заяў кіраўніка дзяржавы, якія прагучалі 22 красавіка падчас яго пасланьня да народа й парлямэнта. „ У сваім пасланьні Аляксандр Лукашэнка гаварыў аб незалежнасьці як аб каштоўнасьці”, - патлумачыў Губарэвіч.

„Пасьля выказваньняў Лукашэнкі мы хацелі б убачыць дзеяньні ўладаў, якія пацьвярджаюць, што яны гатовы пайсьці на дыялёг з грамадзтвам, бо ў расколатым стане яно не гатова эфэктыўна супрацьстаяць зьнешнім пагрозам”, - дадаў палітык.

БелаПАН/nn.by/аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт