Logo Polskiego Radia
Print

Дзьмітрый Мірончык: Беларусь зацікаўлена ў спакоі ва Ўкраіне

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 11.04.2014 12:28
„Канкурэнцыя пасярэднікаў тут недарэчная”, - адзначыў прэс-сакратар МЗС РБ.
Foto: mfa.gov.by

Прэс-сакратар беларускага МЗС Дзьмітрый Мірончык адзначыў на брыфінгу ў Менску, што Беларусь зацікаўлена ў грамадзянскім спакоі й стабільнасьці ва Ўкраіне.

„Маем намер прыкласьці максімальныя намаганьні для захаваньня й разьвіцьця адносін з гэтай брацкай краінай суседкай”, - дадаў ён.

Дзьмітрый Мірончык адзначыў, што фармат перамоваў павінны выбіраць Расея і Ўкраіна. „Галоўная цікавасьць Беларусі як краіны-суседкі - гэта посьпех такіх перамоваў, незалежна ад іх фармату. Стварэньне нейкіх альтэрнатыўных канфігурацый, канкурэнцыя пасярэднікаў тут недарэчная”, - адзначыў прэс-сакратар МЗС.

БелаПАН/racyja.com/аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт