5 загінулых ад выпальваньня травы
PR dla Zagranicy
Natalia Szymkowiak
06.04.2014 13:55
Згарэла сотня дамоў і гаспадарчых аб'ектаў.
PAP/Tomasz Wojtasik
Ужо 5 чалавек загінула ў выніку традыцыйнага веснавога выпальваньня траваў, а 11 атрымалі цяжкія апёкі. Згарэла сотня дамоў і гаспадарчых аб'ектаў. Беларускія пажарнікі атрымалі ўжо амаль 2 тысячы паведамленьняў аб выпальваньні травы. Але ня ўсюды яны пасьпелі своечасова. Каля Віцебска ад пажару, які пачаўся ад выпальваньня травы, ледзьве не згарэла цэлая вёска. Ня дзейнічаюць нават штрафы ў памеры да 6 млн рублёў. Штрафы атрымалі дагэтуль каля 900 чалавек.
Ад выпальваньня травы загараюцца тарфянікі, а такія пажары вельмі цяжка пагасіць.
У. Пац/нг