Лёгкаатлета Івана Ціхана дыскваліфікавалі за 2005 год
PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna
05.04.2014 09:30
Яму давядзецца вярнуць і золата сусьветнага першынства-2005.
Беларускага малатабойца пакаралі двухгадовай дыскваліфікацыяй за выкарыстаньне забароненых прэпаратаў падчас Алімпійскіх гульняў-2004 у Атэнах і Чэмпіянату сьвету-2005 у Хельсінкі, піша „Прессбол”.
Срэбра з Атэнаў Ціхан ўжо вярнуў. Зараз, верагодна, яму давядзецца вярнуць і золата сусьветнага першынства-2005.
Міжнародная фэдэрацыя лёгкай атлетыкі не стала ўжываць паўторную дыскваліфікацыю - мабыць, таму што другое парушэньне адбылося ўсяго праз год пасьля першага. Тэрмін пакараньня адлічваецца ад 3 жніўня 2012-га й заканчваецца сёлета 3 жніўня.
Дарэчы, другое месца на Чэмпіянаце сьвету-2005 заняў іншы беларускі атлет Вадзім Дзевятоўскі, цяперашні дэпутат Палаты прадстаўнікоў. Вядома, што Міжнародная фэдэрацыя праводзіць расьсьледаваньне й па яго пробе.
euroradio.fm/аз