Logo Polskiego Radia
Print

Лукашэнка даў інтэрв'ю для ўкраінскай тэлепраграмы "Шустэр Live"

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 26.03.2014 15:45
“Што тычыцца Януковіча… Ну, які ён для мяне прэзыдэнт?" - А.Лукашэнка.

foto:
foto: BelTA

Лукашэнка даў інтэрв'ю для ўкраінскай тэлепраграмы "Шустэр Live". Яно выйдзе ў эфір 28 сакавіка ў 19.30 паводле кіеўскага часу (20.30 паводле беларускага).
Савік Шустэр, аўтар і вядучы адной з найбольш папулярных тэлеперадач "Шустэр Live", папрасіў Аляксандра Лукашэнку адказаць на надзённыя, хай часам і непрыемныя, пытаньні, інфармуе БелТА. Агенцтва таксама падае некалькі ўрыўкаў з размовы.

“Што тычыцца Януковіча… Ну, які ён для мяне прэзыдэнт? Вось апошні яго выступ: таварышы, спадары, я жывы, здаровы, я галоўнакамандуючы Ўзброенымі сіламі. Адразу пытаньне: а дзе твая армія?" - сказаў Аляксандар Лукашэнка.
“Прэзыдэнт павінен быць са сваім народам, як бы ні было цяжка. Нават калі ў цябе заўтра будуць страляць і цябе заб'юць - твой лёс такі. Ты, значыць, павінен прынесьці сябе ў ахвяру. А як жа? У рэзыдэнцыі сядзець, упівацца сваёй уладай, а калі цяжка, тады зьбегчы? Не, я гэтага не прызнаю", - падкрэсьліў кіраўнік Беларусі.

эўрарадыё/вс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт