Да канца 2016 году ў Беларусі зьнікнуць калгасы
PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna
22.03.2014 10:12
Цяпер у краіне налічваецца 347 калгасаў.
Да канца 2016 году ў Беларусі будуць пераўтвораны ўсе калгасы. Як паведаміў на прэс-канфэрэнцыі 21 сакавіка міністр сельскай гаспадаркі й харчаваньня Леанід Заяц, гэта прадугледжана праектам указа прэзыдэнта „Аб некаторых пытаньнях калгасаў”.
На сёньня ў краіне працуе 347 калгасаў. Да 2016 года плянуецца пераўтварыць іх у гаспадарчыя таварыствы або камунальныя унітарныя прадпрыемцтвы й іншыя.
„Прыняцьце такога дакумэнта выклікана тым, што сёньня статуты калгасаў страцілі сваю значнасць і не адпавядаюць сучасным заканадаўчым нормам. Яны таксама ўваходзяць у супярэчнасьць з Падатковым кодэксам”, - патлумачыў міністр.
Указам спрашчаецца працэдура продажу сельгаспрадпрыемстваў з мэтай прыцягненьня інвэстыцый і прадугледжваецца стварэньне роўных умоў пры аказаньні дзяржаўнай падтрымкі.
Дакумэнтам будзе створана прававая нарматыўная база для арганізацыі калгасамі новых суб'ектаў гаспадараньня для „вываду іх на больш высокі ўзровень гаспадараньня”.
БелаПАН/nn.by/аз