Азаранка й Мірны выбылі з турніра ў Індыян-Уэлсе
PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna
08.03.2014 12:03
Гэта адбылося ўжо пасьля першых матчаў.
about.bettson.com
У амэрыканскім Індыян-Уэлсе адбываецца прэстыжны тэнісны турнір катэгорыі „Прэм'ер” з прызавым фондам $5,9 млн.
Вікторыя Азаранка (4-е месца ў сусьветным рэйтынгу) стартавала з другога раўнду й саступіла амэрыканцы Ларэн Дэвіс (66-е месца ў рэйтынгу ВТА) - 0:6 6:7 (2:7).
Цяперашні турнір стаў для Азаранкі першым пасьля працяглага перапынку, які быў зьвязаны з траўмай.
У мужчынскім парным разрадзе беларус Максім Мірны й расеец Міхаіл Южны таксама выбылі, бо прайгралі ў першым раўндзе бразыльска-харвацкаму тандэму Марсэла Мела / Іван Додзіг - 3:6, 2:6.
Аппошні дзень турніра ў Індыян-Уэлсе - 16 сакавіка.
БелТА/аз