Нацбанк крэдытуе малы бізнэс
PR dla Zagranicy
Jury Lichtarowicz
07.03.2014 08:50
Адпаведная пастанова апублікаваная на Нацыянальным прававым партале.
У пастанове праўленьня Нацбанку ўстаноўлена, што суб'екты малога й сярэдняга прадпрымальніцтва могуць атрымліваць крэдыты ў замежнай валюце за кошт сродкаў, прыцягнутых на падставе пагадненьняў зь міжнароднымі й замежнымі фінансавымі арганізацыямі з наступным продажам гэтых сродкаў на Беларускай валютна-фондавай біржы для разьлікаў з рэзыдэнтамі Беларусі.
Гэтым дакумэнтам вызначаецца сфэры дзейнасьці, пад якія могуць выдзяляцца такія крэдыты. Гэта набыцьцё (рэканструкцыя, будаўніцтва, рамонт) аб'ектаў асноўных сродкаў, сыравіны, матэрыялаў, камплектуючых вырабаў, прызначаных для ўласнай вытворчай дзейнасьці.
Аднак ёсьць і выключэньні. Пад дзеяньне пастановы не падпадае гандлёвая, пасярэдніцкая й лятарэйная дзейнасьць, ігральны бізнэс ды электронныя інтэрактыўныя гульняі”.
Дадзенае рашэньне ўзгоднена з прэм'ер-міністрам Міхаілам Мясmніковічам і старшынём Камітэта дзяржкантролю Аляксандрам Якабсонам.
Паводле tut.by