„Савецкая Беларусь” хоча запусьціць FM-станцыю
PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna
01.02.2014 09:30
Радыёстанцыя павінна быць музычнай, інфармацыйнай і грамадзка-палітычнай, лічыць Алег Праляскоўскі.
У складзе выдавецкага дома на базе газэты „Савецкая Беларусь” можа быць арганізавана FM-вяшчаньне. Пра гэта на выніковай калегіі Міністэрства інфармацыі паведаміў кіраўнік ведамства Алег Праляскоўскі.
FM-вяшчаньне ў складзе „СБ”, як бачыцца міністру, павінна быць музычным, інфармацыйным, і, што асабліва важна, грамадзка-палітычным.
Акрамя таго, выдавецкаму дому плянуецца перадаць партал „СМІ Беларусі”. Рэсурс ня толькі стане адзінай кропкай уваходу для ўсіх дзяржаўных СМІ, але й будзе аказваць мэтадычную дапамогу рэгіянальнай прэсе ў разьвіцьці іх вэб-рэсурсаў, адзначыў Праляскоўскі.
БелТА/ аз