Logo Polskiego Radia
Print

Вікторыя Азаранка адмовілася выступаць за зборную Беларусі

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 25.01.2014 15:30
Пацьвердзіла Тацьцяна Пучак - капітан беларускай зборнай.
belta.bybelta.by

belta.by
belta.by

Ад 4 да 9 лютага ў Будапешце пройдуць матчы 1-й групы Эўра-Афрыканскай зоны Кубка фэдэрацыі. У групе D выступіць каманда Беларусі разам са зборнымы Балгарыі, Партугаліі й Турцыі.

Беларуская зборная была заяўленая ў наступным складзе: Вікторыя Азаранка, Вольга Гаварцова, Ілона Крэмень, Аляксандра Сасновіч (капітан каманды - Тацьцяна Пучак), паведамляе афіцыйны сайт БТФ.

У складзе беларускай каманды ня будзе аднаго зь лідараў сусьветнага тэнісу другой ракеткі сьвету Вікторыі Азаранкі.

Дадзеная інфармацыя стала вядомая са слоў капітана каманды Тацьцяны Пучак, якая толькі нядаўна вярнулася з адкрытага чэмпіянату Аўстраліі па тэнісе. Капітан беларускай каманды сустракалася ў Мэльбурне зь Вікторыяй і атрымала ад яе афіцыйную адмову ад удзелу ў турніры.

Раней Вікторыя пацьвердзіла гэты факт у рамках прэс-канфэрэнцыі пасьля паразы ад Агнешкі Радваньскай з Польшчы на стадыі 1/4 фіналу адкрытага чэмпіянату Аўстраліі па тэнісе.

goals.by/nn.by/аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт