Мокрыя і цёплыя Каляды
PR dla Zagranicy
Elvira Sienkiewicz
03.01.2014 10:45
У нядзелю тэмпература паветра павысіцца да плюс 7°С.
pap
Надвор'е ў Беларусі бліжэйшымі днямі па-ранейшаму будуць вызначаць цёплыя вільготныя паветраныя масы, што ідуць з паўднёвага захаду Эўропы, паведамляе сайт pogoda.by.
Чакаецца пераважна воблачнае надвор'е. У многіх раёнах пройдуць невялікія ападкі ў выглядзе мокрага сьнегу і дажджу. Месцамі чакаецца галалёд, туман, на асобных участках дарог галалёдзіца. Вецер паўднёвы ўмеркаваны. Тэмпэратура паветра ноччу складзе мінус 4°С — плюс 1°С, дзённы максымум мінус 2°С — плюс 3°С. Атмасфэрны ціск істотна ня зьменіцца.
У выходныя, 4—5 студзеня, надвор'е ў Беларусі будуць вызначаць малаактыўныя франтальныя падзелы і больш цёплыя паветраныя масы, якія перамяшчаюцца з паўднёвага захаду Эўропы.
У суботу на большай частцы тэрыторыі краіны пройдуць кароткачасовыя ападкі (дождж, мокры сьнег). Месцамі туман, слабы галалёд, на дарогах галалёдзіца. Тэмпэратура паветра ноччу складзе мінус 3°С — плюс 3°С, дзённы максімум дасягне 0°С — плюс 5°С.
У нядзелю, 5 студзеня, ноччу месцамі, а днём на большай частцы тэрыторыі рэспублікі чакаюцца кароткачасовыя ападкі ў выглядзе дажджу і мокрага сьнегу. У асобных раёнах магчымы туман, слабы галалёд, на дарогах галалёдзіца. Тэмпэратура паветра ноччу мінус 3°С — плюс 3°С, днём 0°С — плюс 5°С, па паўднёвым захадзе месцамі да плюс 7°С.
БелаПАН/эб