Logo Polskiego Radia
Print

Бэтлеемскі агонь міру прыбыў у Горадню

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 21.12.2013 14:19
Бэтлеемскі агонь трапіў у Беларусь у 14-ты раз.
racyja.comracyja.com

Бэтлеемскі агонь міру, запалены ад Нязгаснай лямпады ў Базыліцы Нараджэння Хрыста, ужо ў Беларусі. На памежным пераходзе ў Кузніцы беластоцкія харцэры перадалі яго гарадзенскім скаўтам, якія прывезьлі лямпаду з агнём у Фарны касьцёл Горадні.

Пробашч Ян Кучыньскі зазначае, што Бэтлеемскі агонь міру, гэта сымбаль, паколькі трапіў да нас з краіны, дзе нарадзіўся Хрыстос.

„Бэтлеемскі агонь мы прывозім у Горадню штогод - гэтай традыцыі ўжо дзесяць гадоў. Ён быў перададзены польскімі харцэрамі нашым скаўтам і ўжо прывезены ў Горадню. Мы ўрачыста сустракаем агонь, такім чынам злучаемся з усім сьветам, цешымся й дзякуем за гэта Богу”, - сказаў сьвятар.

Бэтлеемскі агонь трапіў у Беларусь у 14-ты раз. Традыцыя перадачы агню ў дамы вернікаў сымбалізуе ўзаемнае паразуменьне ўсіх людзей і народаў, ёсьць знакам надзеі й жыцьця без канфліктаў. Як сымбаль міру, Бэтлеемскі агонь трапіць у дзясяткі эўрапейскіх краінаў.

racyja.com/аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт