Logo Polskiego Radia
Print

З 25 сьнежня ўстанаўліваецца забарона на лоўлю ментуза

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 21.12.2013 14:09
У пэрыяд забароны павялічваюцца штрафныя санкцыі.
nn.bynn.by

Дзеля павелічэньня папуляцыі ментуза ў рэках і азёрах штогод з 25 сьнежня да 28 лютага ўстанаўліваецца забарона на яго лоўлю.

Нерастуе гэта рыба з канца сьнежня да лютага, калі тэмпэратура вады пад лёдам складае 1-3 градусы, патлумачыў дзяржінспэктар Мядзельскай міжраённай інспэкцыі аховы жывёльнага й расьліннага сьвету Ўладзімір Хіла.

У пэрыяд забароны павялічваюцца штрафныя санкцыі.

Акрамя штрафу, давядзецца кампэнсаваць шкоду, нанесеную рыбным багацьцям. Кожны злоўлены мянтуз, незалежна ад памеру, будзе каштаваць парушальніку дзевяць базавых велічынь за адну рыбу.

nn.by/аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт