Калякін, Карняенка й Лябедзька пачнуць 2014 год з аўтапрабегу
PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna
21.12.2013 13:46
„Гэтая акцыя скіравана супраць увядзеньня аўтамабільнага падатку”, - кажа Лябедзька.
Апазыцыйныя палітыкі Сяргей Калякін, Віктар Карняенка й Анатоль Лябедзька падалі заяўку ў Менскі гарвыканкам. Яны хочуць у нядзелю 5 студзеня наступнага году з 12 да 13 гадзінаў правесьці аўтапрабег па галоўнай магістралі сталіцы. Пра гэта сёньня паведамляе афіцыйны сайт Аб’яднанай грамадзянскай партыі.
„Гэтая акцыя скіравана супраць увядзеньня аўтамабільнага падатку. Мы ўтрох - аўтамабілісты. І таму дзеяньні ўладаў тычацца непасрэдна кожнага з нас. Адпаведна як і мільёнаў іншых жыхароў Беларусі. Калі не супрацьстаяць нахабным дзеяньням уладаў, то толькі гэтым падаткам справа ня скончыцца”, - лічыць лідар АГП Анатоль Лябедзька.
На пытаньне, што будзе. калі гарадзкія ўлады не дазволяць акцыю, спадар Лябедька адказаў:
„Праспэкт Незалежнасьці - гэта ня зона для мінакоў. Таму будзем рухацца па ім на аўто. А тых, хто ўжо паставіў свае машыны на прыкол да пачатку дачнага сэзону, мы запрашаем у вызначаны час прайсьціся ўздоўж праспэкту”.
svaboda.org/аз