Сьледзтва па справе экс-дырэктаркі Белдзяржцырка завершанае
PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna
20.12.2013 15:49
Сьледчыя ўзялі пад увагу актыўнае супрацоўніцтва абвінавачанай са сьледствам.
Завершанае сьледзтва па справе экс-дырэктаркі Белдзяржцырка. Расьсьледаваньнем займалася Галоўнае сьледчае ўпраўленьне Сьледчага камітэта.
Прычыненая Тацьцянай Бандарчук матэрыяльная шкода падчас сьледства кампэнсаваная ў поўным аб'ёме.
Канчатковае абвінавачаньне ёй выставілі ў злоўжываньні службовымі паўнамоцтвамі (ч.3 арт.424 Крымінальнага кодэкса).
Разам з тым сьледзтва ўзяло пад увагу актыўнае супрацоўніцтва абвінавачанай са сьледзтвам пры ўсталяваньні фактычных акалічнасьцяў справы й прызнаньне ўласнай віны.
Таму сьледчыя падалі хадайніцтва пра вызваленьне Бандарчук ад крымінальнай адказнасьці на падставах, прадугледжаных артыкулам 88-1 Крымінальнага кодэкса.
БЕЛТА /euroradio.fm/аз