Украінскі браканьер абстраляў беларускіх памежнікаў
PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna
14.12.2013 11:51
У выніку інцыдэнту ніхто не пацярпеў.
fot. www.glowimages.com
Украінскі браканьер з паляўнічай стрэльбы абстраляў беларускі пагранічны патруль. Паведаміў прэс-сакратар Дзяржаўнага пагранічнага камітэта Беларусі Аляксандр Цішчанка.
Паводле яго, інцыдэнт здарыўся 13 сьнежня прыблізна ў 14.00 у Столінскім раёне на ўчастку Пінскага пагранічнага атрада.
Падчас абходу мяжы патруль знайшоў сьляды парушальніка, якія вялі на беларускую тэрыторыю, а крыху пазней - і дваіх парушальнікаў.
Пры спробе затрыманьня адзін з мужчын адкрыў агонь па памежніках з паляўнічай стрэльбы, пасьля чаго апошнія былі вымушаны прымяніць зброю.
У выніку інцыдэнту ніхто не пацярпеў. Той, хто страляў, затрыманы, яго спадарожніка шукаюць. Затрыманы, паводле яго слоў, зьяўляецца грамадзянінам Украіны й пранік у Беларусь для паляваньня на дзіка. У дачыненні да яго будзе распачата крымінальная справа.
БелаПАН/nn.by/аз