Асьцярожны цуд - канцэрт Лявона Вольскага
PR dla Zagranicy
Elvira Sienkiewicz
13.12.2013 16:16
Цёплы і эмацыйны вечар Лявона Вольскага прайшоў 12 сьнежня ў менскай кавярні Loft.
Сьпявак выступіў зь песьнямі розных часоў, розных настрояў, пад віртуознае суправаджэньне саксафона і флейты Паўла Аракеляна. Публіка сьпявала ўсёй заляй, падхоплівала словы зь першых акордаў.
Апошнім часам Лявон Вольскі шмат часу праводзіць у вандроўках і замежных гастролях, бо кожны канцэрт у Беларусі фігуранта «сьпісу забароненых» успрымаецца як асьцярожны цуд.
Лявон, аднак, не паводзіў сябе асьцярожна. Як і на гучным летнім выступе «Крамбамбулі» пад Менскам, Вольскі з усьмешкай паказваў, што не прымае межаў гульні, якія спрабуюць яму навязаць чыноўнікі з аддзелаў ідэалёгіі, а займаецца свабоднай творчасьцю ў межах толькі свайго настрою.
generation.by/эб