Logo Polskiego Radia
Print

Улады рыхтуюць рэформу судовай сыстэмы

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 20.11.2013 14:00
Гэта вымагае ўнясеньня зьменаў у Канстытуцыю шляхам рэфэрэндуму.

Улады хочуць правесьці рэформу судовай сыстэмы й органаў юстыцыі. Гэта вымагае ўнясеньня зьменаў у Канстытуцыю шляхам рэфэрэндуму.

Пра плянаваную рэформу судовай сыстэмы паведаміў намесьнік кіраўніка адміністрацыі Валеры Міцкевіч.

Сярод плянаваных зьмен прадугледжваецца аб’яднаньне агульных і гаспадарчых судоў у адзіную сыстэму агульнай юрысдыкцыі. Вярхоўны суд плянуецца аб’яднаць з Вышэйшым гаспадарчым судом. Абласныя гаспадарчыя суды захаваюцца, але будуць перайменаваны ў эканамічныя суды.

Паводле кіраўніка адміністрацыі прэзыдэнта, “магчыма, гэта адбудзецца без папярэдняй карэкціроўкі Канстытуцыі, але з наступным яе зьмяненьнем у частцы выключэньня ўзгадкі пра Вышэйшы гаспадарчы суд”. Гэта можа быць зроблена толькі шляхам рэфэрэндума.

«Зьмены дазволяць уніфікаваць судовую практыку, забясьпечыць аднастайнае тлумачэньне й прымяненьне ўсімі судамі нормаў матэрыяльнага права, аблегчыць доступ да правасудзьдзя для грамадзян і арганізацый», - заявіў Міцкевіч.

ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт