Выраблены першы сучасны слуцкі пояс
PR dla Zagranicy
Alena Vialichka
12.11.2013 14:12
Ён цалкам адпавядае старажытным аналягам.
slutsk-gorod.by
На новым абсталяваньні РУП "Слуцкія паясы" выраблены першы слуцкі пояс, які адпавядае сусьветна вядомым старажытным аналягам. Як адзначыла ў размове з карэспандэнтам “Інфа-Кур’ера” Ларыса Тарасава, дырэк¬тар прадпрыемства, экс¬клю¬зыўны выраб адразу быў адвезены ў Менск на экспэртызу, якую правядуць спэцыялісты й гісторыкі.
"Але ўжо сёньня можна зазначыць, што ў цэлым пояс па тэхналягічных парамэтрах, арнамэнтацыі, коле¬равай гаме адпавядае старажытным ана-лягам, – паведаміла яна. – Даўжыня пояса – 3 мэтры, шырыня – 35 санты-мэтраў, такі ж "малюнак", столькі ж пера¬пляценьняў нітак – 27”.
Першы сучасны слуцкі пояс пробны. Ён сатканы з шаўковых і мэта¬нітавых нітак. Але ў далейшым паясы плянуюць вырабляць з залатых і сярэбраных нітак.
Для выпуску першага экзэмпляра спэцыялістам фабрыкі спатрэбілася каля 60 гадзін. Пасьля далейшай абкаткі абсталяваньня час выпуску аналягаў слуцкіх паясоў будзе скарочаны.
tut.by/ав