Logo Polskiego Radia
Print

Аўстралійскія праваабаронцы налічылі ў Беларусі 11-12 тысяч рабоў

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 17.10.2013 11:55
Беларусь заняла 117-е месца ў рэйтынгу сусьветнага рабства Global Slavery Index 2013.

Беларусь заняла 117-е месца ў рэйтынгу сусьветнага рабства Global Slavery Index 2013, складзеным аўстралійскай праваабарончай арганізацыяй Walk Free Foundation. Па дадзеных экспэртаў, у Беларусі знаходзяцца ў рабстве 11-12 тысяч чалавек.

Вынікі дасьледаваньня ўзроўню рабства ў розных краінах сьвету Walk Free Foundation прадставіла ўпершыню. Усяго ў апублікаваны сёньня рэйтынг уключаныя 162 краіны, расстаўленыя па меры паляпшэньня сытуацыі з рабствам.

Традыцыйнае вызначэньне рабства як "становішча або стану асобы, у дачыненьні да якой ажыцьцяўляюцца некаторыя або ўсе паўнамоцтвы, уласьцівыя праву ўласнасьці", складальнікі рэйтынгу Global Slavery Index 2013 пашырылі. Паняцьце "сучаснага рабства", на думку дасьледчыкаў, уключае ў сябе, у ліку іншага, залежнасьць ад крэдытораў, а таксама прымус да ўступленьня ў шлюб.

Усяго , па дадзеных аўтараў Global Slavery Index 2013, пад крытэры сучаснага рабства ў сьвеце трапляюць каля 29,8 мільёна чалавек.

tut.by/ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт