Беларусы пераводзяць рублёвыя ўклады ў валютныя
PR dla Zagranicy
Alena Vialichka
17.10.2013 11:42
Нацбанк канстатуе рост валютных дэпазытаў і зьніжэньне рублёвых укладаў фізычных асоб.
Нацбанк Беларусі канстатуе ў верасьні рост валютных дэпазытаў насельніцтва ў банках рэспублікі й зьніжэньне рублёвых укладаў фізычных асоб.
У верасьні банкаўскія ўклады насельніцтва ў беларускіх рублях зьнізіліся на 1,6%. Пры гэтым валютныя дэпазыты фізычных асоб за верасень вырасьлі на 2,4 %. Такім чынам, у верасьні назіраўся адток часткі рублёвых укладаў насельніцтва на карысьць валютных дэпазытаў.
Як паведамлялася, за 2012 рублёвыя дэпазыты фізычных асоб і юрыдычных асоб выраслі на 58%, склаўшы на 1 студзені 2013 года 54,3 трыльёны рублёў.
Дэпазыты грамадзян і юрыдычных асоб у замежнай валюце за 2012 вырасьлі на 35% да 10,3 мільярдаў даляраў.
Інтэрфакс/ав