У Менску аўтамабілі вязуць на штрафныя стаянкі
PR dla Zagranicy
Elvira Sienkiewicz
05.10.2013 12:58
Прыпаркаваныя ў недазволеных месцах у дварах аўтамабілі адбуксуюць на штрафныя стаянкі.
Int
У межах кастрычніцкага ўпарадкаваньня сталіцы праходзіць сумесная акцыя жыльлёвых службаў і ДАІ па кантролі захаваньня правілаў паркоўкі ў дварах.
У кожным раёне вызначаныя найбольш праблемныя дваровыя тэрыторыі, прычым пад увагу ўзятыя таксама звароты жыхароў. Па гэтых адрасах будуць накіраваныя кантралёры.
Кіраўнік прэс-службы ДАІ ГУУС Менгарвыканкаму Тацяна Харлінская патлумачыла, што аўтамабілі, прыпаркаваныя з парушэньнем правілаў дарожнага руху, будуць прымусова перавезеныя на штрафстаянку. Каб забраць іх назад, уладальнікам прыйдзецца заплаціць за адбуксоўку транспартнага сродку (300-380 тыс. рублёў), за яго захоўваньне (20-50 тыс. рублёў у суткі, у залежнасьці ад часу знаходжаньня на штрафстаянцы), а таксама заплаціць штраф (1 базавая велічыня, або 130 тыс. рублёў).
Паводле інфармацыі ДАІ ГУУС Менгарвыканкаму, сёньня на 1 тыс. менчукоў прыпадае каля 400 асабістых аўтамабіляў. Штодня за парушэньне правілаў паркоўкі, у тым ліку ў дварах, на штрафную стаянку вязуць прыкладна 50 машын.
minsknews.by/эб