Logo Polskiego Radia
Print

Лукашэнка страхуецца ад байкоту

PR dla Zagranicy
Jury Lichtarowicz 17.09.2013 15:45
Беларускі кіраўнік занепакоены лёсам хакейнага чэмпіянату сьвету 2014-га.

/

Турнір павінен прайсьці ў Менску, аднак не сьціхаюць галасы з патрабаваньнямі байкатаваць або перанесьці спаборніцтва.

На днях Лукашэнка загадаў застрахавацца ад гэтага.

Беларускі кіраўнік загадаў падпісаць са страхавой арганізацыяй – рэзыдэнтам Рэспублікі Беларусь - кантракт аб страхаваньні страт дырэкцыі, Міжнароднай фэдэрацыі хакею ды кампаніі Infront Sports & Media AG у выпадку адмены, байкоту альбо пераносу тэрмінаў правядзеньня чэмпіянату.

Менскаму гарвыканкаму Лукашэнка загадаў прыпыніць неабгрунтаваны рост цэн на гатэльныя паслугі й харчаваньне падчас правядзеньня чэмпіянату.

Апроч таго, Лукашэнка вызваліў ад аплаты ПДВ кампанію Infront Sports & Media AG, якая займаецца пошукам і прыцягненьнем афіцыйных партнэраў ды рэклямы на ЧС.

Паводле tut.by

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт