Logo Polskiego Radia
Print

Сьледчы камітэт запрашае Міхалевіча ў Менск

PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska 20.08.2013 16:46
Следчы камітэт адмовіў Міхалевічу ў спыненьні крымінальнай справы ў яго адсутнасьць.

/

Былы кандыдат на пасаду прэзыдэнта Алесь Міхалевіч амаль два месяцы назад па рэкамэндацыі сваіх адвакатаў падаў хадайніцтва ў Сьледчы камітэт на спыненьне ў адносінах яго крымінальнай справы. Адказ Міхалевічу падпісаў начальнік па расьсьледаваньні злачынстваў на транспарце і супраць парадку выкананьня вайсковай службы сьледчага упраўленьня СК па Менску А.Н. Сукала. У ім гаворыцца, што рашэньне па гэтым пытаньні магчымае толькі пры яўцы Міхалевіча для правядзеньня з ягоным удзелам сьледчых дзеяньняў.

Алесь Міхалевіч зьбег зь Беларусі пасьля апошніх прэзыдэнцкіх выбараў. Атрымаў палітычны прытулак у Чэхіі. Жонка й дзеці засталіся ў Менску.

яс/nn.by

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт