Logo Polskiego Radia
Print

У праваслаўных сёньня Мядовы Спас

PR dla Zagranicy
Elvira Sienkiewicz 14.08.2013 14:58
На Мядовы Спас у праваслаўных храмах Беларусі асьвячаюць ваду і мёд.

/

14 жніўня ў Беларусі адзначаецца Мядовы Спас. У гэты дзень у праваслаўных храмах асьвячаюць ваду, мёд, іншыя дары зямлі.


Мядовы Спас называюць таксама Спасам на вадзе, мокрым Спасам. Сьвята Ўсяміласьціваму Спасу і Прасьвятой Багародзіцы ўстаноўленае царквой у гонар перамог, атрыманых дзьвюма хрысьціянскімі арміямі ў розных бітвах: рускі князь Андрэй Багалюбскі атрымаў перамогу над балгарамі, а грэцкі імпэратар Мануіл — над арабамі ў 1164 годзе. Абодва палкаводцы старанна маліліся да сьвятога Крыжа і вымалілі цудоўны знак — у іх зазьзялі іконы Спаса і Маці Божай, падбадзёрваючы воінаў і прадказваючы перамогу.

У Расейскай праваслаўнай царкве сьвяткаваньне першага Спаса таксама зьвязанае з успамінам пра Хрышчэньне Русі ў жніўні 988 года.

Акрамя Мядовага Спаса, у жніўні адзначаюцца Яблычны (19-га) і Арэхавы (29-га).

БелаПАН/эб

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт