«Справаводзтва па-беларуску!»
PR dla Zagranicy
Elvira Sienkiewicz
12.08.2013 14:27
... або родная мова ў грамадзянскім судовым працэсе.
fot. glowimages.com
Грамадзянская ініцыятыва «Справаводзтва па-беларуску!» у межах агульнанацыянальнай кампаніі «Зробім лепш!» распачала акцыю папулярызацыі беларускай мовы ў грамадзянскім судовым працэсе.
Як паведаміў заснавальнік ініцыятывы «Справаводства па-беларуску!» Ігар Случак, актывісты вырашылі ў бліжэйшыя месяцы скласьці 40-50 прыкладаў асноўных іскавых заяў па-беларуску і выкласьці іх для свабоднага ўжываньня ў суполках у сацыяльных сетках і на сайтах.
Гэта адказ на крытыку за тое, што актывісты толькі прапанавалі іншым пашыраць беларускамоўнае справаводства, а самі не стваралі беларускамоўных прадуктаў.
Сярод пазытыўныx момантаў такой кампаніі Ігар Случак называе, напр. псыхалягічны – калі чалавек бачыць, што дакумэнты могуць стварацца добрай юрыдычнай мовай, то ён аўтаматычна пазбаўляецца комплексу аб тым, што беларускую мову немагчыма выкарыстоўваць у афіцыйна-дзелавой сфэры. Па-другое, момант практычны – шмат іскаў мае чыста тэхнічны характар і любы чалавек, які будзе мець перад сабой прыклад, зможа самастойна напісаць ліст. Гэта прамая выгада, бо ня трэба зьвяртацца да спэцыялістаў і плаціць ім за паслугу», - лічыць Ігар Случак.
Ён упэўнены, што прыклады распрацаваных беларускамоўных іскавых заяў будуць карыстацца попытам, а паколькі яны складзеныя па-беларуску, то і запаўняцца будуць у большасці выпадкаў па-беларуску.
Спампаваць першыя беларускамоўныя іскавыя заявы ўжо можна ў інтэрнэце. Празь некаторы час плянуецца запусьціць адмысловы сайт.
spring96.org/ эб