Logo Polskiego Radia
Print

«Кубак Свабоды» выйграла каманда БАЖ

PR dla Zagranicy
Elvira Sienkiewicz 12.08.2013 14:13
Каманда БАЖ у фінале перамагла каманду Беларускага Хельсінскага камітэту.


У матчы за трэцяе месца аргкамітэт па стварэнні "Беларускага руху" быў мацнейшы за каманду Аб'яднанай грамадзянскай партыі. Акрамя таго, "Беларускі рух" атрымаў прыз "За сумленную гульню".

Традыцыйны турнір «Кубак Свабоды» праводзіцца з 1997 года. Раней падобныя спаборніцтвы былі прымеркаваныя да прыняцьця Дэклярацыі аб сувэрэнітэце Рэспублікі Беларусь, і ў іх актыўна ўдзельнічаў сам Генадзь Карпенка. Пасьля сьмерці палітыка турнір назвалі яго імем. Генадзь Карпенка памёр 6 красавіка 1999 года ва ўзросьце 49 гадоў, праз тыдзень пасьля інсульту. Раптоўная сьмерць апазыцыйнага палітыка выклікала шмат пытаньняў, якія дагэтуль застаюцца без адказу.

эб/БАЖ

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт