Logo Polskiego Radia
Print

Павышэньне тарыфаў ЖКГ пашырыць памер беднасьці

PR dla Zagranicy
Natalia Szymkowiak 09.08.2013 13:45
Гэта перш за ўсё адзінокія пэнсіянэры, шматдзетныя сем’і ды тыя сем’і, дзе адзін бацька.

На будучы год беларускія ўлады плянуюць значны рост тарыфаў на жыльлёва-камунальныя паслугі. Паводле меркаваньня эканамістаў, для некаторых катэгорый грамадзян рост тарыфаў можа аказацца вельмі балючы. Гэта перш за ўсё адзінокія пэнсіянэры, шматдзетныя сем’і ды тыя сем’і, дзе адзін бацька, - адзначае эканаміст Кацярына Барнукова ў размове з агенцтвам БелаПАН.

Калі рост тарыфаў ня будзе суправаджацца дапамогай малазабясьпечаным слаям насельніцтва, гэта можа выклікаць значны рост колькасьці бедных. Паводле разьлікаў экспэртаў, у выпадку павышэньня тарыфаў у два разы колькасьць бедных грамадзян вырасьце на амаль адну трэцюю.

Цяпер насельніцтва пакрывае толькі каля 16% расходаў на паслугі жыльлёва-камунальнай гаспадаркі. За два наступныя гады гэты ўзровень плянуецца давесьці да 60%.

БелаПАН/нг

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт