Равяка й Лабковіч аштрафаваныя на 3 млн. рублёў
PR dla Zagranicy
Valery Sauko
06.08.2013 14:11
За раздачу пуштовак іх прызналі вінаватымі ў парушэньні парадку арганізацыі й правядзеньня масавых мерапрыемстваў.
Учора праваабаронцы зачыненага ўладамі цэнтра «Вясна» Тацьцяна Равяка і Ўладзімір Лабковіч былі затрыманыя каля менскага ЦУМа. Яны раздавалі паштоўкі ў падтрымку асуджанага на 4,5 гады турмы лідара «Вясны» Алеся Бяляцкага. Равяка й Лабковіч былі затрыманыя міліцыяй і абвінавачаныя ў парушэньні парадку арганізацыі й правядзеньня масавых мерапрыемстваў. Сёньня над імі прайшоў адміністрацыйны суд. У выніку як Тацьцяна Равяка, так і Ўладзімір Лабковіч аштрафаваныя на 30 базавых велічыняў (гэта 3 млн. рублёў) кожны.
вясна/вс