Галоўны архітэктар Віцебска - пад сьледзтвам
PR dla Zagranicy
Valery Sauko
09.07.2013 15:43
Галоўны архітэктар Віцебска падазраецца ва ўчыненьні злачынства - перавышэньне ўлады ці службовых паўнамоцтваў.
Генэральная пракуратура Беларусі распачала крымінальную справу ў дачыненьні да начальніка аддзела архітэктуры й горадабудаўніцтва Віцебскага гарвыканкама — галоўнага архітэктара Віцебска. Крымінальная справа распачата 5 ліпеня па матэрыялах сёмага ўпраўленьня (па Віцебскай вобласьці) галоўнага ўпраўленьня па барацьбе з арганізаванай злачыннасьцю й карупцыяй МУС. Галоўны архітэктар Віцебска падазраецца ва ўчыненьні злачынства - перавышэньне ўлады ці службовых паўнамоцтваў. Эпізод датычыцца выкананьня работ па капітальным рамонце й мадэрнізацыі гаспадарчага корпуса віцебскага Нацыянальнага акадэмічнага драматычнага тэатра імя Якуба Коласа. Паводле акта праверкі, сума ўрону склала больш за 149 млн. рублёў. Для арганізацыі вытворчасьці папярэдняга следзтва крымінальная справа накіраваная ў Следчы камітэт.
БелаПАН/вс