Расьце попыт на турпаслугі
PR dla Zagranicy
Elvira Sienkiewicz
05.07.2013 09:38
У Беларусі назіраецца значны рост аб'ёмаў турыстычных паслуг, заявіў на прэс-канфэрэнцыі 4 ліпеня заснавальнік ТАА "Топ тур" Іван Чура.
"Мы бачым, што ідзе павелічэньне на масавых кірунках, напрыклад, у Балгарыю — амаль удвая, у Грэцыю — таксама амаль удвая. Турцыя засталася амаль на леташнім узроўні, але ў цэлым асноўныя напрамкі для адпачынку значна "падняліся", — адзначыў Чура. Паводле яго, аб'ём перавозак агулам павялічыўся на 80%.
"Калі ў людзей дастаткова грошай на абутак і адзеньне — яны знаходзяць сродкі і на адпачынак", — лічыць заснавальнік прадпрыемства.
БелаПАН/эб