Тэмпература паветра перавышае кліматычную норму
PR dla Zagranicy
Alena Vialichka
04.07.2013 16:00
У бліжэйшыя дні тэмпэратура паветра ў рэспубліцы на 1-5 градусаў перавысіць кліматычную норму, характэрную для ліпеня.
Тэмпэратура вады ў рэках і азёрах складае ад 20 да 24 градусаў.
У бліжэйшыя суткі, 5 ліпені, на тэрыторыю Беларусі пачне паступаць яшчэ больш цёплае кантынэнтальнае паветра з усходу, тэмпэратура працягне павышацца. У пасьляпаўднёвыя гадзіны тэмпэратура паветра складзе 26-29 градусаў вышэй за нуль, месцамі паветра прагрэецца да 30-31 градуса. Сярэднесутачная тэмпэратура на 3-5 градусаў перавысіць сярэднямесячную ліпеньскую тэмпэратуру.
У суботу малаактыўны атмасфэрны фронт ад далёкага цыклёна над Белым морам, які пачне перамяшчацца праз тэрыторыю рэспублікі, прынясе з сабой трохі дажджоў і пачне павольна адціскаць вельмі цёплае паветра з тэрыторыі Беларусі на ўсход.
У нядзелю, 7 ліпеня, ноччу месцамі, а днём па паўднёвым усходзе краіны чакаюцца кароткія дажджы з навальніцамі, стане крыху сьвяжэй. Тэмпэратура паветра ўначы складзе плюс 11-17 градусаў, днём чакаецца ад 22 да 27 вышэй за нуль. Па паўднёвым усходзе рэспублікі паветра будзе на пару градусаў цяплей.
БелТА/ав