Logo Polskiego Radia
Print

У беларускіх гарадох няма беларускамоўных садкоў

PR dla Zagranicy
Elvira Sienkiewicz 01.07.2013 15:20
У гарадах Гомельшчыны і Магілёўшчыны не засталося ніводнага беларускамоўнага садка. Найбольш дзетак выхоўваецца па-беларуску ў садках Гарадзеншчыны.
Polskie Radio


Згодна з афіцыйнымі падлікамі, усяго кожнае дзявятае дзіця ў садках Беларусі выхоўваецца па-беларуску. За кошт чаго дасягаецца такая лічба? Статыстыку робяць вясковыя садкі.

Паводле падлікаў Белстату, у сельскіх населеных пунктах па-беларуску выхоўваецца 56,1% дзетак. Найбольшая іх лічба на Гарадзеншчыне – 77,6%, найменшая на Гомельшчыне – 38,7%.

Што тычыцца гарадзкіх садкоў, то па-беларуску выхоўваецца толькі 2,9% дзетак. І калі на Гарадзеншчыне паказнік дасягае 7,6% (і працягвае расьці), то на Гомельшчыне і Магілёўшчыне сытуацыя крытычная – там няма ніводнага гарадзкога беларускамоўнага садка.

nn.by/эб

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт