У беларускім калгасе паўтара года не выплочвалі заробак
PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna
30.05.2013 11:23
Гэты факт выявіўся падчас прыёму грамадзян старшынёй Камітэта дзяржкантролю А. Якабсонам.
Работнікам ААТ „Коханава” (Талачынскі раён Віцебскай вобласьці) паўтара года не выплочвалі заробак.
Гэты факт выявіўся падчас прыёму грамадзян старшынёй Камітэта дзяржкантролю Аляксандрам Якабсонам.
З такой праблемай да Аляксандра Якабсона зьвярнуўся адзін з жыхароў раёна. Ён распавёў, што яго жонка не атрымала заробак за 9 месяцаў. У ходзе разбору высьветлілася, што гэта не адзінкавы выпадак.
ААТ „Коханава” не выплачвала зарплату работнікам на працягу паўтара года. Суб’ект гаспадараньня прызнаны банкрутам і знаходзіцца на стадыі ліквідацыі. Агульная запазычанасьць па заробку складае Br 225 млн.
Аляксандр Якабсон назваў гэты факт абуральным і выказаў зьдзіўленьне з нагоды бязьдзейнасьці мясцовых уладаў
БелТА/аз