Як захаваць незалежную журналістыку у Беларусі?
PR dla Zagranicy
Jury Lichtarowicz
04.05.2013 11:00
У Менску адбыўся круглы стол з нагоды Сусьветнага дня свабоды прэсы.
Якія выклікі стаяць перад сучаснай беларускай журналістыкай? Якія патрэбныя рэформы дзеля набліжэньня да эўрапейскіх стандартаў?
Гэтыя ды іншыя пытаньні абмяркоўваліся на круглым стале, прымеркаваным да Сусьветнага дня свабоды прэсы, які быў абвешчаны Генэральнай Асамблеяй ААН 3 траўня ў 1994 годзе.
Удзел у дыскусыі ўзялі каля двух дзесяткаў медыяэкспэртаў і журналістаў, а таксама рэдактары нацыянальных і рэгіянальных недзяржаўных СМІ. Мадэраваў сустрэчу Эдуард Мельнікаў.
Мерапрыемства праводзілася пад эгідай I Рабочай групы Нацыянальнай плятформы Форума грамадзянскай супольнасьці Ўсходняга Партнэрства ў межах праекту Эўрапейскай камісіі “Узмацненьне патэнцыялу Нацыянальных Плятформаў Форуму грамадзянскай супольнасьці Ўсходняга партнэрства”.
Праект накіраваны на пабудову агульнай пляцоўкі для дыялёгу арганізацыяў грамадзянскай супольнасьці, прадстаўнікоў улады і эўрапейскіх інстытуцыяў дзеля распрацоўкі праграмаў вырашэньня актуальных праблемаў і ўплыву на працэс прыняцьця рашэньняў на вышэйшым узроўні.
юл