Гуканьне вясны ў Менску
PR dla Zagranicy
Elvira Sienkiewicz
06.04.2013 15:27
У парку імя Горкага менчукі разам з музыкамі ды танцорамі гукалі вясну.
/фота:БелаПАН/
Гуканьне вясны — старажытнае сьвята, калі беларусы разьвітваюцца зь зімой і сустракаюць вясну. Галоўная ідэя веснавога цыклю народных сьвятаў — адраджэньне і аднаўленьне прыроды. Прыход вясны шанавалі — клікалі яе на зямлю, заманьвалі разнастайнымі гульнямі, сьпевамі і карагодамі, зьвярталіся да сонца, каб тое хутчэй пачало грэць. І, зразумела, спальвалі пудзіла Зімы.
Менавіта так гукалі вясну менчукі 6 красавіка ў сталічным парку імя Горкага разам з культурніцкай кампаніяй "Будзьма беларусамі!" і фальклёрнымі гуртамі "Гарэзы", "Забава", "Пацешнік", "Багач". Таксама расквітнелі "Кветкі", сагрэў "Вырай", зайграла "Жалейка" і нават "Лецейка".
БелаПАН/ эб