У Менску ў кастрычніку пройдзе саміт СНД
PR dla Zagranicy
Elvira Sienkiewicz
06.04.2013 15:09
У кастрычніку 2013 года плянуецца правядзеньне саміту кіраўнікоў дзяржаў-удзельніц СНД.
Эмблема СНДPublic Domain
Пра гэта заявіў учора міністар замежных спраў Беларусі Ўладзімер Макей на сустрэчы з прадстаўнікамі СМІ аб выніках пасяджэньня Рады міністраў замежных спраў СНД у Ташкенце, паведамляе прэс-служба МЗС.
«У кастрычніку гэтага года ў Менску плянуецца правядзеньне саміту кіраўнікоў дзяржаў-удзельніц СНД. Напярэдадні адбудзецца пасяджэньне Рады міністраў замежных спраў Садружнасьці.
Нашая краіна ўжо пачала падрыхтоўку да прыезду высокіх гасьцей. Мы плянуем забясьпечыць максымальна камфортныя і дзелавыя ўмовы для працы ў лепшых традыцыях беларускай гасьціннасьці», — адзначыў Ул. Макей.
Нагадаем, 5 красавіка 2013 года ў сталіцы Ўзбэкістану прайшло чарговае пасяджэньне Рады міністраў замежных спраў Садружнасьці Незалежных Дзяржаў.
charter97.org/ эб