Logo Polskiego Radia
Print

Паводка пагражае 10 неселеным пунктам Менскай воб.

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 03.04.2013 16:15
Найбольшая верагоднасьць падтапленьня адзначаецца ў Барысаве, у Барысаўскім раёне, на ўчастках дарог у вёсках Маталыга й Палік.

У Менскай вобласьці ў зоне падтапленьня паводкавымі водамі могуць апынуцца 10 населеных пунктаў, паведамілі БЕЛТА у Менскім абласным упраўленьні МНС.

Па прагнозах аддзела маніторынгу й прагназаваньня надзвычайных сытуацый Рэспубліканскага цэнтра кіраваньня й рэагаваньня на НС МНС, найбольшая верагоднасьць падтапленьня паводкавымі водамі адзначаецца ў Барысаве, у Барысаўскім раёне - у вёсках Гара, Лошніца, Палік, Вуглы, на ўчастках дарог у вёсках Маталыга й Палік. Таксама верагодныя падтапленьні ў Маладэчна й Стоўбцах, у вёсцы Новы Сьвержань Стаўбцоўскага раёна й чатырох садаводчых таварыствах каля вёскі Талька Пухавіцкага раёна.

Па тэрыторыі сталічнай вобласьці працякаюць чатыры буйныя рэкі й іх прытокі, разьмешчана таксама сем буйных вадасховішчаў. У бягучым годзе сыноптыкі прагназуюць разьлівы ў басейне ракі Бярэзіна ў Барысаўскім і Бярэзінскім раёнах, а таксама Віліі ў Стаўбцоўскім раёне.

БелТА/ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт