Граната ў сугробе
PR dla Zagranicy
Natalia Szymkowiak
26.02.2013 16:19
Снарад часоў вайны быў знойдзены ў Магілёве.
Граната часоў ІІ сусьветнай вайны была знойдзена каля Палаца гімнастыкі ў Магілёве. Цэнтар апэратыўнага ўпраўленьня Магілёўскага аддзелу надзвычайных сытуацый атрымаў інфармацыю аб тым, што на вуліцы Крупскай у сугробе ляжыць граната, у 8.53 раніцы. На месца прыбылі супрацоўнікі МНС, якія пацьвердзілі, што ў сьнезе ляжыць снарад.
Паводле меркаваньня сапёраў, граната баявая. Яны забралі яе для абясшкоджаньня. Па факце вядзецца праверка.
БелТА/нг