Logo Polskiego Radia
Print

Вінаватых у нападзе на Польскі дом пакуль не знайшлі

PR dla Zagranicy
Elvira Sienkiewicz 20.02.2013 10:19
Пра гэта паведаміла ўпраўленьне Сьледчага камітэту па Гарадзенскай вобласьці.

/

Вінаватыя ў нападзе на будынак Польскага дому ў Лідзе ў пачатку сьнежня 2011 года пакуль ня знойдзеныя. Польскі дом, нагадаем, зьяўлаецца сядзібаю рэгіянальнага аддзелу грамадзкага аб'яднаньня "Саюз палякаў Беларусі".

Адзін з эпізодаў нападу — спроба падрыву каля будынку самаробнай выбуховай прылады. У выніку супрацьпраўнага акту "крыху абгарэлі дзверы". Справа рассьледуецца ў сувязі са злачынствамі, прадугледжанымі ч. 2 арт. 128 (наўмыснае зьнішчэньне або пашкоджаньне маёмасьці) і ч. 2 арт. 295 (незаконныя дзеяньні з выкарыстаньнем агнястрэльнай зброі, боепрыпасаў і выбуховых рэчываў) Крымінальнага кодэксу.

Рассьледаваньне як мінімум раз прыпынялася, праведзены шэраг экспэртыз, якія паказалі, што ў складзе прылады былі выбуховыя рэчывы.

БелаПАН/ эб

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт