Logo Polskiego Radia
Print

Лукашэнка небясьпечны для грамадзтва

PR dla Zagranicy
Jury Lichtarowicz 11.02.2013 08:40
Гэта зьвязана зь ягонай хваробай, перакананы доктар Шчыгельскі.
Lukashenko; photo - east newsLukashenko; photo - east news

/

10 лютага 2013 года ў Ню-Ёрку адбыўся выступ вядомага беларускага псыхіятра Дзьмітрыя Шчыгельскага, які ў 2001 годзе паставіў дыягназ Аляксандру Лукашэнку: “мазаічная псыхапатыя”.

Доктар Шчыгельскі пацьвердзіў, што ён па-ранейшаму лічыць гэты дыягназ сапраўдным, і што Аляксандар Лукашэнка па-ранейшаму ўяўляе небясьпеку для навакольля, і па гэтай прычыне патрабуе прымусовага лячэньня. Паводле ягоных словаў, зь ягонымі высновамі згодныя таксама іншыя спэцыялісты ў галіне псыхіятрыі, у тым ліку ў Беларусі, Расеі ды іншых краінах.

Доктар Шчыгельскі ўпершыню выступіў на гэты конт з часу публікацыі свайго скандальна вядомага артыкула “Гісторыя хваробы Аляксандра Рыгоравіча Лукашэнкі” ў 2001 годзе. Адразу пасьля публікацыі гэтага артыкула ён зь сям’ёю быў вымушаны зьехаць зь Беларусі, бо прадстаўнікі беларускіх уладаў адкрытым тэкстам пагражалі, што “зловяць яго нават у джунглях Амазонкі”. У ЗША Дзьмітры Шчыгельскі атрымаў палітычны прытулак, аднак да апошняга часу ня ўдзельнічаў у грамадзкім жыцьці.

Спадар Шчыгельскі лічыць, што стан Аляксандра Лукашэнкі за мінулыя гады пагоршыўся, а з узростам хвароба будзе яшчэ больш прагрэсіраваць, ствараючы яшчэ большую небясьпеку як для атачэньня беларускага лідара, так і для ўсяго беларускага грамадзтва. На яго думку, Аляксандар Лукашэнка – глыбока няшчасны чалавек. “Я спачуваю яму”, – адзначае псыхіятар. – “Бо той сьвет, у якім ён жыве, насамрэч вельмі цяжкі, і ён моцна пакутуе.”

На пытаньне прысутных пра тое, якія былі б ягоныя рэкамэндацыі як псыхіятра й прафэсіянала, доктар Шчыгельскі сказаў, што для такіх, як Аляксандар Лукашэнка, паказаная ізаляцыя й прымусовае лячэньне, бо гэты чалавек небясьпечны як для сябе самога, так і для іншых людзей.

Прысутныя на сустрэчы таксама задавалі пытаньні наконт уплыву Аляксандра Лукашэнкі на ягоную сям’ю і, у прыватнасьці, на сыноў Колю й Віктара. Доктар Шчыгельскі адмовіўся камэнтаваць гэтыя выпадкі, спасылаючыся на адсутнасьць матэрыялу для аналізу, зазначыўшы аднак, што тое, што адбываецца з Колем, пэдагагічна няправільна, і можа мець небясьпечныя наступствы для сына Аляксандра Лукашэнкі.

Паводле прэс-рэлізу Беларуска-Амэрыканскага задзіночаньня (БАЗА)

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт